Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята — яшчэ адна цудоўная нагода звярнуцца да сваіх вытокаў, адчуць смак і мілагучнасць матчынага слова. У Ашмянскай дзіцячай школе мастатацтваў да гэтай даты падрыхтаваліся асабліва творча і натхнёна.Галоўнымі героямі святочнага мерапрыемства пад назвай «Родная мова-матулiна мова» сталі выхаванцы тэатральнага і эстэтычнага аддзяленняў школы. Менавіта яны праз мастацтва паказалі, што беларуская мова — жывая, сучасная і неверагодна прыгожая. Гледачы з захапленнем назіралі за тэатралізаванай замалеўкай «Беларускiя моднiцы» з удзелам Агаты Ягела, Варвары Казловай, Агаты Каралёвай, Палiны Юсель, слухалi вершы ў выкананні Максiма Мiцкевiча, Дар’і Данісевіч, Мікіты Баяровіча, Міланы Піняўскай, Рамана Бенадысюка, падтрымлівалі апладысментамі юных спевакоў Анжаліку Гадліеўскую, Мікліс Караліну, Артура Аляхновіча, а ьаксама вакальную групу «Маячок». Любоў да роднай зямлі ў сваіх паэтычных выступленнях паказалі Аліса Астрамовіч, Соф’я Барташэвіч, Каміла Заянкоўская, Лізавета Землякова.
Настаўнікі школы адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць дзецям не толькі вывучаць мову, але і ганарыцца сваёй культурай, разумець сваю ідэнтычнасць.







